Зоркі тэнісу пазмагаюцца на турніры ў Абу Дабі

Тэнісная арэна ў Абу Дабі (momentaryawe.com)

Роджэр Фэдэрэр пацьвердзіў, што прыме ўдзел у паказальным турніры Capitala World Tennis Championship, што пройдзе ў Абу-Дабі з 31 сьнежня па 2 студзеня.

Акрамя швейцарца на турніры выступяць: другая ракетка сьвету Рафаэль Надаль, Мікалай Давыдзенка, Жо-Вільфрэед Тсонга, Робін Содэрлінг і Станіслас Ваврынка.