Ана Іванавіч: “Шчасьце дзяцей павінна быць найпершым”

Сербка Ана Іванавіч у інтэрв’ю выданьню Montenegro Family распавяла аб сакрэтах паспяховай спартовай кар’еры. Публікуем самае цікавае.

Ана Іванавіч

Ана Іванавіч: “Гэта вялікі гонар (быць кумірам). Дамагаючыся статуту прафесійнага тэнісіста, ты марыш аб выступах на вялікіх стадыёнах і турнірных перамогах. Але гэтае іншая справа. Я разумею, што дзеці бяруць прыклад з вядомых спартоўцаў, і стаўлюся да гэтага вельмі адказна. Для мяне вялікі гонар натхняць дзяцей на заняткі тэнісам, і я люблю праводзіць час з дзецьмі”.

Ана Іванавіч аб шляху да посьпеху.

Ана Іванавіч: “Самае галоўнае – верыць у сябе. Без гэтага ў вас няма шанцаў. Таксама важная падтрымка з боку вашых блізкіх, асабліва сям’і. Мне ў гэтым сэнсе вельмі пашанцавала: мае бацькі ніколі не крычэлі на мяне, а заўсёды разумелі і дапамагалі. Яшчэ мне дапамагла мая каманда. Дзякуючы ім я магу засяродзіцца толькі на тэнісе. У першую чаргу бацькам трэба падтрымліваць дзяцей. Дзеці павінны гуляць у тэніс па сваім жаданьні, а не па жаданьні сваіх бацькоў. Шчасьце дзяцей павінна быць найпершым”.

15.12.2009 / ,