Тэніс – самы папулярны спорт у Аўстраліі

Australian Open

Справаздача даследчай групы Sweeney Sport Report паказаў, што за зімовы перыяд 2009 тэніс быў самым папулярным спортам у Аўстраліі. Гэты від спорту набраў 58% цікавасьці гледачоў.

Кіраўнік Федэрацыі тэніса Аўстраліі Крэйг Цілі выказаў натхненьне паводле вынікаў апытаньня.

Крэйг Цілі: “Даследваньне Sweeney – адзін з пазітыўных паказчыкаў росту папулярнасьці і развіцьця тэніса. Але гэта не падстава расслабляцца, наадварот, мы павінны разьвіваць супрацоўніцтва з клубамі, цэнтрамі і трэнерамі для таго, каб тэніс стаў больш даступным”.

Найбольш прэстыжны турнір Аўстраліі – Australian Open – пройдзе з 18 па 31 студзеня 2010. Мінулагоднімі пераможцамі Аўстраліскага турніру сталі Рафаэль Надаль, у напружанай барацьбе абыграўшы Роджэра Фэдэрэра, і Серэна Ўільямс, сламіўшая супраціў Дынары Сафінай.

Photo by The Lab – http://www.flickr.com/photos/the-lab/