Глабальнае пацяпленьне не закране Australian Open 2010

Метыяролагі не чакаюць анамальнай сьпякоты падчас Australian Open 2010.

Чакаем Australian Open 2010

Метэаролаг Melbourne Park Боб Лейтан распавёў, што падчас Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, да пачатку якога застаецца меней месяца, чакаецца спрыяльнае надвор’е.

Боб Лейтан: “Цяпер нішто не прадвяшчае спякоты накшталт той, якая была летась. Хутчэй за ўсё, будзе звычайнае для Мельбурна лета – ідэальнае для Australian Open – больш паловы сонечных дзён і парадку 25 градусаў. Некалькі дзён тэмпература паветра будзе больш 30 градусаў цяпла, і захоўваецца верагоднасьць летніх навальніцаў. З 1988 толькі аднойчы за ўсе два тыдні турніру не было дажджу, і толькі аднойчы тэмпература не перавысіла 35 градусаў. За апошнія 16 турніраў у палове выпадкаў быў хоць бы адзін дзень, калі паветра выгравалася да 40 градусаў”.