
Легендарны эстонскі тэнісіст Томас Лейус (Toomas Leius) даў разьвернутае інтерв’ю расейскаму выданьню “Чемпионат.ру” у якім падзяліўся сваім поглядам на сучасны тэніс. Публікуем самае цікавае.
Хто, па-вашаму, стане лідэрам у новым сезоне? Ці каму вы сімпатызуеце з вядучых тэнісістак?
Томас Лейус: “Мае сімпатыі на баку Вікторыі Азаранкі. Ня ведаю сапраўды калі, але яна будзе першай. Яна прайграла некалькі матчаў, якія павінна была выйграваць, як на выніковым чэмпіянаце WTA. Яна вяла 4:0 і павінна была гуляць у паўфінале. Яна перагульвала Серэну ў Аўстраліі і затым яшчэ адзін раз. Серэне вельмі цяжка гуляць з Вікай, таму што Азаранка адказвае вельмі хутка і сапраўды, так, што амерыканка не пасьпявае за ёй. Калі ў канцы мінулага стагоддзя былі дзве геніяльныя тэнісісткі – Марціна Хінгіс і Наташа Зверава, то цяпер бліжэй усяго да гэтага ўзроўня Азаранка”.
У Вікторыі хвацкая тэхніка і фізічная падрыхтоўка паляпшаецца, а праблемы з псіхікай не перашкодзяць?
Томас Лейус: “Няма дзіву, калі цябе клініць пасьля такой паразы, як у Вікі ў Досе. Але я не думаю, што ў яе ёсьць вялікія псіхалагічныя праблемы. У разумных людзей заўсёды ёсьць нейкія праблемы. Іх няма толькі ў дурных, якія б’юць не разважаючы. А Віка разумней усіх нашмат”.