Найлепшы падарунак – гэта кніга

Роджэр Фэдэрэр

Першая ракетка сьвету швейцарац Роджэр Фэдэрэр атрымаў ад сваіх прыхільнікаў падарунак – чатыры кнігі па 200 старонак у кожнай, дзе апісаны разнастайныя аспекты яго жыцьця ў мінулым сезоне.

Ініцыятарам падобнай акцыі стала аргентынская прыхільніца тэнісіста – Сільві. Яна займалася каардынацыяй гэтага праекта, афармленьнем дызайну, а друкавалі кнігі ўжо ў Швейцарыі. Прычым група заўзятараў, якая працавала над кнігай, зьмесцавала там вялікую колькасьць фатаграфій, малюнкаў, артыкулаў з газет і часопісаў, а таксама нататак саміх фанатаў. Кнігі былі падораныя Роджэру.

Роджэр Фэдэрэр: “Гэта асаблівы падарунак для мяне. Шмат з таго, што я тут знайшоў, я не бачыў раней. Дзякую усіх! Я ведаю, што над стварэньнем гэтага праекта працавала шмат людзей з розных краінаў сьвету. Гэта дзіўныя кнігі”.

08.12.2009 / ,