Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) абвясьціла імёны чэмпіёнаў сьвету – тэнісістаў, якія дамагліся найвялікшых посьпехаў на працягу 2009 года.

Пераможцам сярод мужчын у пяты раз стаў Роджэр Фэдэрэр, які вярнуўся сабе страчаны ў мінулым годзе першы радок сусьветнага рэйтынгу. Швейцарац упершыню ў кар’еры выйграў Адкрыты чэмпіянат Францыі (Ралан Гарос) – адзіны турнір Вялікага шлема, на якім яму ніяк не атрымоўвалася перамагаць. А затым стаў найлепшым і на Ўімблдоне, пабіўшы рэкорд Піта Сампраса па колькасьці тытулаў на турнірах Grand Slam. Такім чынам ў Фэдэрэра зараз 15 перамог на турнірах Вялікага Шлема.
Для Серэны Ўільямс тытул чэмпіёнкі сьвету стаў другім ў кар’еры. Амерыканка выйграла Austalian Open і Ўімблдон, што дазволіла ёй умацавацца на першым радку рэйтынгу WTA.