
Мікалай Давыдзенка паказаў найлепшую гульню ў фінале выніковага турніру ATP, што праходзіў у Лондане. Расеец упэўнена абгуляў у фінале аргентынца Хуана Марціна дэль Потро з лікам 6:3, 6:4.
Мікалай выйграў гэты турнір упершыню ў сваёй кар’еры. У мінулым годзе Давыдзенка таксама выйшаў у фінал, але прайграў сербу Новаку Джокавічу.
Мікалай Давыдзенка: “Шчыра кажучы, я зьдзіўлены тым, што выйграў турнір, бо я прыехаў у ранзе сёмай ракеткі. Аднак я з першай жа гульні быў упэўнены ў сабе, добра сябе адчуваў. Ведаю гісторыю гэтага турніру. Зараз маё імя будзе нанесенае на трафей. Магчыма, зараз я буду больш вядомы ў Лондане”.
Пасьля перамогі Мікалай перамясьціўся ў рэйтынгу ATP на шосты радок, апярэдзіўшы Эндзі Родзіка. Варта адзначыць, што Давыдзенка ні воднага разу не выйграваў ні адзін турнір з серыі “Вялікага шалома”. Тым не менш, ён уваходзіць у лік найлепшых тэнісістаў сьвету, выйграўшы 19 турніраў ATP.