Гішпанія абараніла тытул пераможцаў Кубка Дэвіса

Абгуляўшы ў фінале Кубка Дэвіса, што праходзіў у Барсэлоне, каманду Чэхіі, зборная Гішпаніі стала першай з 1998 году зборнай, якой атрымалася абараніць тытул пераможцаў турніру. Летась зборная Гішпаніі абгуляла каманду Аргентыны ў фінале.

Перамога была гарантавая ў суботнім парным матчы. Чэхі Томаш Бердых і Радэк Штэпанэк саступілі ў трэцім матчы фіналу Кубка Дэвіса гішпанцам Фэлісіано Лопесу і Фэрнанда Вэрдаско – 6:7, 5:7, 2:6. Такім чынам, агульны лік сэрыі стаў 3-0 на карысьць гішпанцаў і наступныя два матчы нічога ўжо не будуць вызначаць.

06.12.2009 /