Гішпанія завершыла Кубак Дэвіса эпічным разгромам Чэхіі

У фінале Кубаку Дэвіса, які праходзіў у Барсэлоне, каманда Гішпаніі разграміла каманду Чэхіі - 5:0.

Ужо пасьля першага дня фіналу становішча госьцяў стала амаль безнадзейным. Спачатку другая ракетка сьвету Рафаэль Надаль пры апантанай падтрымцы трыбун расчараваў Томаша Бердыха. А затым Давід Ферэр пасьля дзвюх прайграных партый здолеў пераламаць ход гульні з першым нумарам чэшскай каманды Радэкам Штэпанэкам. Зыход матчу вырашыўся ў суботу, калі Феліцыяно Лопэс і Фэрнанда Вэрдаско прынесьлі гішпанцам вырашальны пойнт.

Гішпанія v. Чэхія – 5:0

4 сьнежня.
Надаль (Гішпанія) – Бердых (Чэхія) – 7:5, 6:0, 6:2.
Фэрэр (Гішпанія) – Штэпанэк (Чэхія) – 1:6, 2:6, 6:4, 6:4, 8:6.

5 сьнежня.
Лопес/Вэрдаско (Гішпанія) – Бердых/Штэпанэк (Чэхія) – 7:6, 7:5, 6:2.

6 сьнежня.
Надаль (Гішпанія) – Хайек (Чэхія) 6:3, 6:4
Фэрэр (Гішпанія) – Длоўгі (Чэхія) – 6:4, 6:2.

07.12.2009 / , ,