Гішпанія захавала лідэрства ў рэйтынгу Кубка Дэвіса

Надаль дапамагае Гішпаніі ў Кубку Дэвіса

Зборная Гішпаніі павялічыла адрыў ад перасьледнікаў у рэйтынгу Кубка Дэвіса пасьля таго, як у мінулыя выходныя другі год запар выйграла камандны турнір.

У фінальным матчы Кубка Дэвіса-2009, які прайшоў 4-6 сьнежня ў Барселоне, гішпанцы разграмілі каманду Чэхіі з лікам 5-0.

У рэйтынгу, абноўленым у панядзелак, гішпанцы ўпэўнена займаюць першае месца, маючы ў сваім актыве 39,354.69 пойнтаў. І калі ў папярэдняй версіі іх адрыў ад зборнай Злучаных Штатаў, якая займае другое месца, складаў 12,400 пойнтаў, то зараз ён узрос амаль да 20 тысяч.

Рэйтынг Кубка Дэвіса ад 7 снежня:

1. Гішпанія – 39354,69,
2. ЗША – 19470,
3. Расія – 18625,
4. Чэхія – 16311,88,
5. Аргентына – 15628,75,
6. Ізраіль – 8601,25,
7. Нямеччына – 7326,25,
8. Швецыя – 6518,75,
9. Харватыя – 6415,
10. Францыя – 4750

08.12.2009 /