Фінал выніковага турніру ATP: дэль Потро vs Давыдзенка

Дэль Потро ідзе ў фінал

Аргентынец Хуан Марцін дэль Потро выйшаў у фінал выніковага тэніснага турніру года, дзе сустэнецца з расейцам Мікалаем Давыдзенка.

28 лістапада дэль Потро абгуляў у паўфінале ў трох сэтах Робіна Содэрлінга -- 6:7 (1:7), 6:3, 7:6 (7:3).

У фінале дэль Потро згуляе з расейцам Мікалаем Давыдзенка, які раней абгуляў першую ракетку сьвету -- Роджэра Федэрэра.

Фінал адбудзецца ў нядзелю -- 29 лістапада.

Відэа. Хуан Марцін дэль Потро v Робін Содэрлінг. Матч-пойнт

29.11.2009 / , , ,