Дынара Сафіна не выступіць у Брысбане

Сафіна на US Open-2008

Другая ракетка сьвету Дынара Сафіна з-за траўмы сьпіны знялася з турніру WTA ў аўстралійскім Брысбане, які пройдзе з 3 па 10 студзеня 2010 непасрэдна перад Australian Open.

Стыў Айлес (Brisbane International): “Сафіна вельмі спадзявалася пачаць свае выступы ў новым сезоне менавіта ў Брысбане, але траўма не дазволіць ёй гэта зрабіць. Я ведаю, яна зрабіла б усё магчымае, каб выйсьці на нашы корты, але часу засталося вельмі мала, і Сафіна проста не пасьпее набраць форму.”

Тым не менш, чакаецца, што Дынара ўсё ж згуляе на Australian Open, дзе ў мінулым сезоне яна дайшла да фіналу, але саступіла Серэне Ўільямс.

11.12.2009 / , ,