Роджэр Фэдэрэр аб турніры ў Абу Дабі

Роджер Федерер (2007)

Роджэр Фэдэрэр, які ўжо пацьвердзіў свой удзел у паказальным турніры ў Абу Дабі, заявіў, што будзе імкнуцца толькі да перамогі.

Роджэр Фэдэрэр: “Мне спадабалася гуляць у Абу Дабі летась. І я быў насамрэч расчараваны, што прайграў яшчэ ў паўфінале. Атмасфера на стадыёне і падтрымка публікі проста ўзрушаючая, і мне вельмі хочацца вярнуцца і нарэшце выйграць тут”.

Нагадаем, што ўсяго на турніры згуляюць шэсьць мацнейшых тэнісістаў. У адпаведнасьці з рэгламентам, першыя дзве ракеткі турніру – Фэдэрэр і Надаль – пачнуць выступ з паўфіналаў. Іх супернікі вызначацца ў матчах паміж іншымі чатырма ўдзельнікамі – Мікалаем Давыдзенка, Жо-Вільфрэдам Тсонга, Робінам Содэрлінгам і Станісласам Ваврынкам.

Пераможцам турніру Абу Дабі ў 2009 стаў Эндзі Мюрэй. Ён ў паўфінале перамог Фэдэрэра, а ў фінале абгуляў Надаля.

10.12.2009 / , ,