
Першая ракетка сьвету Роджар Федэрэр прайграў у заключным матчы групавога этапу выніковага турніру ў Лондане аргентынцу Хуану Марціну Дель Потро з лікам 2:6, 7:6, 3:6.
Роджар Федэрэр: “Вядома, галоўнай задачай было выйсьці ў паўфінал. Прама скажам, я дрэнна выглядаў пры ліку 2:6, 4:4. Але я спрабаваў знайсьці сваю гульню і ўсё такое. Гэта нагадала мне першыя два матчу папярэдняга турніру. Я гуляў вельмі павольна, і мне не атрымоўвалася знайсьці сваю гульню. Быў цяжкі пачатак тай-брэйку, я проста спрабаваў учапіцца. Ён (Дель Потро) выдатна падаў пры рахунку 5:4, але потым здзейсніў прамашку з форхенда. Я ведаў, што нельга прайграваць у двух сэтах, інакш вылечу. Таму я вельмі рады, што атрымалася выйграць другі сэт”.