Зьнянацку! Фэрэр прыме ўдзел у турніры Абу Дабі!

Давід Фэрэр

Давід Фэрэр вызваўся замяніць Жо-Вільфрэда Тсонгу на паказальным турніры Абу Дабі Capitala World Tennis Championship.

Свой першы матч на турніры Давід згуляе з Мікалаем Давыдзенкам.

Давід Фэрэр: “Я вельмі рады магчымасьці пачаць сезон у Абу Дабі з лепшымі тэнісістамі планеты і з нецярпеньнем чакаю турніру. З Давыдзенкам заўсёды складана гуляць, а ў апошні час ён выступае проста выдатна і я з цікавасьцю чакаю нашай сустрэчы. Мы з Рафам (Надалем) – добрыя сябры, і было б добра згуляць зь ім у паўфінале. Ён распавёў, што летась атмасфера ў Абу Дабі была вельмі пышнай і было шмат гішпанскіх аматараў”.

30.12.2009 / , , ,