Былая першая ракетка Жусьцін Энэн, якая вырашыла вярнуцца ў прафесійны тэніс, распавяла брытанскаму выданьню The Times аб сваёй мінулай і будучай кар’еры.
Жусьцін Энэн: “Упершыню пасьля завяршэньня кар’еры я глядзела тэніс 7 чэрвеня – гэта быў мужчынскі фінал Ралан Гарос. Тады я адчула нешта дзіўнае – нейкі голас усярэдзіне мяне. Я была так здзіўлена, што спачатку адмаўлялася прыслухоўвацца да яго. Я не магла паверыць, што да мяне вярталася тое, што, як я думала, памерла назаўжды – думка, што я зноў магу выйсьці на корт. У выніку я набралася адвагі надзець кепку, узяць ракетку і выйсьці на корт, каб зразумець, як я адчую сябе. І тады я ўпершыню пасьля сыходу зразумела, што ў мне яшчэ застаўся запал. Кепка для мяне – знак. Адзін з маіх сяброў убачыў мяне ў ёй і сказаў: Ну, усё зразумела…”