Кім Клійстэрс перамагла Вінус Ўільямс на радзіме

Kim Clijsters перамагае

Пераможца нядаўняга US Open Кім Клійстэрс, якая вярнулася сёлета ў вялікі тэніс, перамагла ў Бельгіі на выставачным матчы амерыканку Вінус Ўільямс.

Турнір Diamond Games. Паказальны матч. Sportpaleis, Антвэрпэн (Бельгія)

Кім Клійстэрс – Вінус Ўільямс – 6:1, 7:5

Сустрэча з Вінус Ўільямс стала для Кім Клійстэрс першай гульнёй праведзенай на радзіме пасьля вяртаньня ў прафесійны тэніс. Паказальны матч прайшоў пры поўным аншлагу, за ім назіралі 14 тысяч гледачоў.

Кім Клійстэрс: “Гэта нешта асаблівае, ні на што не падобнае – гуляць перад перапоўненымі трыбунамі Sportpaleis. З гэтым не параўнаецца нават фінал US Open”.

Вінус Ўільямс: “Сёньня Кім была вельмі моцнай. Бельгія павінна ганарыцца такой чэмпіёнкай. Я вельмі рада зноў гуляць тут, у Антверпене. Але ўсе гледачы перажывалі за Кім, да таго ж тут вельмі холадна. У Каліфорніі заўсёды горача”.