Пераможца Адкрытага чэмпіянату Францыі 2009 Святлана Кузняцова стала ўладальніцай прэміі Спартоўка года, якую праводзілі газэты Советскій спорт і Комсомольская правда пры падтрымцы Міністэрства спорту, турызму і моладзевай палітыкі Расійскай Федэрацыі.

Святлана Кузняцова: “Я не чакала такога посьпеху. Усё ведаюць, як я кахаю Расію, і тое, што мяне прызналі найлепшай на радзіме сёлета – адна з лепшых навінаў для мяне! Гэта значыць, што мае трэніроўкі, бясконцыя пераезды і стараньні прыносяць свае плады. Дзякуй вам, дарагія заўзятары, за падтрымку і адзнаку маёй працы! Бо мы гуляем для вас і без вас не было б і нас!”
Акрамя Святланы (21,7% галасоў) за званьне найлепшай спартоўкі 2009 году прэтэндавалі Алена Ісынбаева (17,9%) і Дынара Сафіна (15,9%).