
У рамках групы B на выніковым турніры ATP у Лондане Мікалай Давыдзенка ў прыгожым стылі перагуляў гішпанца Рафаэля Надаля.
Дзённы матч паднёс нечаканы вынік: Робін Содэрлінг, які ўжо выйграў у Надаля ў дзвюх партыях, разбіў таксама і серба Новака Джокавіча, не аддаўшы таму ні сэта, і тым самым датэрмінова аформіў пуцёўку ў паўфінал.
Давыдзенка, адолеўшы Надаля – 6:1, 7:6 (7:4), перад сустрэчай з Содэрлінгам пакінуў сабе выдатныя шанцы на трапленьне ў плэй-офф. Для поўнай упэўненасьці яму трэба перамагчы нязручнага для сябе суперніка, пасьля чаго можна не займацца арыфметыкай. А вось Рафа, саступіўшы ў другой сустрэчы запар, выкрасліў сябе са сьпісу прэтэндэнтаў на перамогу ў турніры.
Мікалай Давыдзенка: “На мяне не аказваецца прэсінгу. Я паказваю свой найлепшы тэніс і перамагаю. Калі ніхто не чакае ад мяне поспеху, магчыма, гэта спрашчае для мяне задачу выйграць турнір”.
Рафаэль Надаль: “Я прыехаў сюды, не маючы поўнай упэўненасьці ў сабе неабходнай для перамогі ў такіх важных матчах. І ў тыя моманты, калі трэба было згуляць на высокім узроўні, мне гэта не атрымоўвалася. Я рабіў памылкі…”