3 студзеня распачнецца турнір у аўстралійскім Брысбане. Каб пазбегнуць праблем з акліматызацыяй многія тэнісісты вырашылі прыляцець у Аўстралію заранёў. Сярод іх Эндзі Родзік, Гаэль Монфіс, Джэймс Блэйк, Маркас Багдатыс, Жусьцін Энен і Кім Клійстэрс.

Для лепшых тэнісістаў планеты турнір у Брысбане будзе неблагой падрыхтоўкай да Australian Open. Нагадаем, што першы турнір Вялікага Шлема ў 2010 годзе пройдзе з 18 па 25 студзеня.