Серэна Ўільямс патлумачыла сваю пазіцыю адносна інцыдэнту з абразай суддзі падчас паўфінальнага матчу US Open 2009.
Серэна Ўільямс (ЗША): “Мяне аштрафавалі, не на $82,000, а на $92,000. Я заплаціла $10,000 адразу пасьля US Open. Гэта самы буйны штраф у гісторыі тэніса.
Тым часам, не ўзгадаю, каб хто-небудзь з ITF выбачаўся перада мною ў сувязі з тым, што іх прадстаўнік падчас гульні зрабіў хібную заўвагу, якая прывяла да катастрафічных наступстваў.
Пасьля заўвагі аб заступу я пацікавілася, выпадковасьць гэта ці наўмысна злоснае судзейства?! Усю сваю кар’еру я трымала сябе ў руках. Але відавочна, тут маё цярпеньне лопнула.
Джэфа Таранго аштрафавалі на ўдвая меншую суму пасьля таго, як хтосьці з яго каманды паспрабаваў фізічна разабрацца з суддзём! І што наконт Джона Макінроя, які ператварыў спрэчкі з суддзямі ў сведчаньне крутасьці? Мабыць, гэта дзейнічае толькі для мужчын. Паміж ім і мной сапраўды вялікая розніца. На жанчын Першая Папраўка ўжо не распаўсюджваецца? Пасьля гэтага выпадку прадстаўнікі камітэта і ITF патэлефанавалі, адправілі паведамленьні і напісалі лісты куды толькі можна. Іранічна, ці не праўда? Справа не ў тым, што мяне аштрафавалі. Я была не права і прымаю наступствы. Я толькі прашу для сябе роўных правоў з усімі астатнімі”.