Серэна Ўільямс пазьбегла дыскваліфікацыі

Серэна Ўільямс пагражае лінейнай суддзі на US Open 2009

Камітэт па справе першай ракеткі сьвету амерыканкі Серэны Ўільямс, якая абразіла лінейнага суддзю падчас паўфінальнага матчу US Open, завершыўся напярэдадні ў Лондане. У выніку амерыканцы было прадпісана заплаціць грашовы штраф, сума якога складзе USD 82 500, што менш паловы ганарару, атрыманага Серэнай за выхад у паўфінал Адкрытага чэмпіянату Злучаных Штатаў. Аднак гэты штраф аказаўся рэкордным для прафесійнага тэніса.

Раней дапушчалася, што амерыканка будзе адхілена ад удзелу ў адным з турніраў Вялікага шалома.

Серена Ўільямс ужо двойчы прыносіла прабачэньні за свае паводзіны суддзі, Тэніснай асацыяцыі ЗША і нам, простым аматарам.

Відэа-напамін: Серэна Ўільямс пагражае суддзі на US Open 2009

30.11.2009 / , ,