Вінаватая Серэна Ўільямс вырашыла ахвяраваць сваю вопратку

Серэна Ўільямс у бікіні

Лідэр рэйтынгу WTA Серэна Ўільямс, аштрафаваная за свае паводзіны на US Open, на старонках свайго афіцыйнага сайту распавяла аб дабрачыннай місіі, паводле якой амерыканка збіраецца ахвяраваць сваю вопратку.

Серэна Ўільямс: “Я хацела добраахвотна павялічыць свой штраф да USD 92,000 і накіраваць грошы на некаторыя з маіх дабрачынных ініцыятываў. Але паколькі ITF адхіліла маю просьбу, я вырашыла самастойна сабраць грошы для майго фонду, школы, якая хутка адкрыецца ў Афрыцы і іншых распачынаньняў.

Я буду не толькі збіраць сродкі, але і ахвяраваць. Я аддам адзежу, якую насіла на турнірах Вялікага Шлема на аўкцыён, усе атрыманыя сродкі ад якога пайдуць на дабрачыннасьць.

Як вы ведаеце, па адукацыі я адвакат. Таму яшчэ я пералічу грошы вучэбным установам Каліфорніі і Фларыды. Адукацыя – гэта бясцэнны досьвед, і я бы жадала дапамагчы ў гэтым жанчынам. Незалежна ад таго, чым ты займаешся і якога колеру твая скура, твае правы не павінны ўшчамляцца па палавой прыкмеце. Я пачну з таго, што аддам адзежу ў жаночыя прытулкі па ўсёй Каліфорніі. Давайце зробім гэта разам!”

09.12.2009 / ,