
Былая першая ракетка сьвету Марыя Шарапава пасьля заканчэньня тэніснай кар’еры плануе паспрабаваць сябе ў дызайне адзежы.
Марыя Шарапава (RUS): “Мяне прыцягвае прафесія дызайнера. Мне падабаецца ў ёй тое, што яна вельмі творчая. Тэніс адкрывае перада мною шматлікія дзьверы, і я змагу выкарыстаць гэта ў тым ліку і ў сьвеце моды. Я вельмі спадзяюся, што змагу займацца дызайнам адзежы, калі скончу кар’еру ў тэнісе”.
Зараз тэнісістка займае 14 месца ў рэйтынгу WTA.
Photo by villasenormico