Кубак Дэвіса: Гішпанія працягнула кантракт са сваім капітанам

Лідэр зборнай Гішпаніі Альберт Коста падоўжыў кантракт са сваёй нацыянальнай камандай яшчэ на адзін год.

Albert Costa (Испания)

Альберт Коста прыйшоў у зборную ў сьнежні мінулага года, падпісаўшы дамову цягам аднаго году. Пад яго кіраўніцтвам каманда ў чарговы раз перамагла ў фінале Кубка Дэвіса, стаўшы першай за 11 гадоў камандай, якая абараніла тытул. Прэзідэнт Гішпанскай Федэрацыі тэніса Хасэ Луіс Эскануэла пахваліў працу свайго суайчыньніка. А сам Альберт заявіў падзякаваў фэдэрацыю за падтрымку.

Альберт Коста: “Быць капітанам каманды на Кубку Дэвіса вельмі цяжка, але гэта дае табе нагоду для гонару. Я ўдзячны за тое, што Федэрацыя ўпэўненая ў мне і маёй працы”.

19.12.2009 / , ,