Марыя Шарапава прызналася яшчэ ў адным сваім захапленьні. Як аказалася, хобі 22-гадовай спартоўкі – калекцыянаваньне марак. Па словах Шараповой, збіраць маркі яна пачала яшчэ ў дзяцінстве.
Марыя Шарапава: “Усё пачалося, калі я была яшчэ вельмі юнай. Я наведвала розныя краіны і ўсюды імкнуся набываць маркі. Спадзяюся, што калісьці я перадам назапашаную калекцыю сваім дзецям”.
Нагадаем, што Шарапава нядаўна распавяла пра тое, што па заканчэньні прафесійнай кар’еры плануе заняцца дызайнам адзежы.