Вядомы сваёй скандальнай рэпутацыяй, легенда тэнісу Барыс Бэкер выказаўся адносна пазашлюбных сувязяў гальфіста Тайгера Вудса.

Барыс Бэкер: “Арганізацыйна цяжка каардынаваць гэтулькі людзей. Яму, павінна быць, даводзілася ўвесь час зьмяняць тэлефонныя нумары, каб замятаць сьляды. У мяне быў падобны досьвед дзесяць гадоў назад. Але мяне ўразіла колькасьць сувязяў Вудса. Вядома, з боку нельга судзіць, ці праўдзівыя гэтыя гісторыі ці маюць яны яшчэ нейкае значэньне”.