Давыдзенка перамагае ў Досе

Ужо другі турнір запар Мікалай Давыдзенка перамагае, абгуляўшы ў ходзе турніру першую і другую ракеткі сьвету (Фэдэрэра і Надаля). Пасьля трыумфу ў выніковым турніры ATP 2009, расеец перамог на турніры ATP у Досе (Катар).

TENNIS-ATP-QAT-DAVYDENKO

Фінал Турніру ATP, Доха. Мікалай ДАВЫДЗЕНКА – НАДАЛЬ – 0:6, 7:6 (11:9), 6:4.

У першым сэце Давыдзенка выглядаў жахліва, зьліўшы Надалю - 0:6. Але ўсё ж гуляць ідэальна ўвесь матч Рафаэль не мог, і Давыдзенека паступова набраўся моцы, і ў яго сталі зьяўляцца шанцы. Апроч таго што Мікалай стаў менш памыляцца самастойна, ён дадаў у актыўнасьці і часцей стаў выходзіць наперад. Скарочаныя ўдары з лёту былі сакрэтнай зброяй Мікалая, вялікая колькасьць пойнтаў ён выйграў дзякуючы ім.

Напачатку другога сэта Давыдзенцы атрымалася зрабіць брэйк, але Надаль не здаўся і пры ліку 5:3 здолеў перавесьці сэт у тай-брэйк. І трынадцаты гейм атрымаўся неверагодна захапляльным. Падача не прыносіла нікому перавагі, таму міні-брэйкаў было вельмі шмат. У гішпанца двойчы былі матчболы на ўласнай падачы, але ў выніку Мікалай выявіў нясхільны характар і вырваў сэт – 7:6 (11:9).

Пасьля такога працоўнага сэта рушыў усьлед невялікі спад, таму што проста фізычна цяжка было адразу зноў гуляць з поўнай аддачай. Гэта прывяло да таго, што Надалю атрымалася зрабіць брэйк. Блізкі гішпанец быў да таго, каб яшчэ раз узяць чужую падачу, але тут Давыдзенка зноў уключыўся на поўную моц. Сам Рафаэль па-ранейшаму гуляў выдатна, але і яго ўзрушаючай хуткасьці не заўсёды хапала ў гульні супраць Мікалая. У выніку Давыдзенка дагнаў суперніка, у барацьбе выйграў гейм на сваёй падачы, а затым упэўнена зрабіў пераможны брэйк – 6:4.

Для Давыденко новы тытул у Досе стаў юбілейным – двадцатым.

09.01.2010 / , , ,