Жусьцін Энен атрымала траўму і не згуляе ў Сіднэі

Жусьцін Энэн пасьпяхова вярнулася ў вялікі тэніс, але нажаль атрымала траўму на першым жа афіцыйным турніры.

Жюстин Энен (Бельгия)

У фінальным матчы турніру WTA у Брысбане бельгійка ў драматычнай барацьбе саступіла сваёй суайчынніцы Кім Клійстэрс. Пасьля паразы Жусьцін прызналася, што траўму левай нагі яна атрымала яшчэ раней на пачатку турніру, але ў фінале усё толькі пагоршылася.

Жусьцін Энэн: “Апошнія некалькі дзён быў невялікі боль, але ў трэцім сэце матчу з Кім мне стала вельмі балюча. Спадзяюся, што траўма несур’ёзная і мне атрымаецца аднавіцца ў кароткія тэрміны. Я лічу, што ў маёй сітуацыі гуляць у Сіднэі было б вялікай памылкай”.

Адмова былой першай ракеткі ад турніру ў Сіднэі, дзе Жусьцін магла б ужо ў другім коле сустрэцца з Серэнай Ўільямс, азначае, што мы пакуль не ўбачым працяг трыумфальнага вяртаньня знакамітай тэнісісткі.

10.01.2010 / , , ,