Турнір WTA у Брысбане, які праходзіў напярэдадні Australian Open, падараваў аматарам тэнісу чыста бэльгійскі фінал.
Жусьцін Энэн, атрымаўшая ўайлд кард (wild card) для ўдзелу ў першым сур’ёзным турніру пасьля яе вяртаньня ў тэніс, паказала выдатную форму, нібыта Жусьцін і не сыходзіла нікуды. Але другая бэльгійка, якая таксама вярнулася ў вялікі тэніс, але на год раней, аказалася мацней. Агульны фінальнай лік партыі -- 6:3, 4:6, 7:6 (8:6). Перамога Кім Клійстэрс.