Кубак Дэвіса адменяць?

Рада гульцоў ATP прапанавала заснаваць Кубак сьвету па тэнісе (World Cup). Новае спаборніцтва для нацыянальных зборных як мяркуецца замяніць Кубак Дэвіса.

Новак Джокавіч, выбраны чалец рады гульцоў, як Роджэр Фэдэрэр і Рафаэль Надаль, гаворачы аб прапанове, пакуль не раскрываюць ўсіх дэталяў новага Кубку. Але журналісты ўпэўненыя ў тым, што фармат турніру ўжо быў распрацаваны адмысловай кампаніяй па спартовым маркетынгу.

План прадугледжвае ўстанову дзесяцідзённага турніру, які будзе праводзіцца раз у два гады. 32 каманды будуць пабітыя на чатыры групы. Па чатыры каманды з групы выйдуць у наступны этап, які будзе праводзіцца па сыстэме плэй-офф (на вылет). Матчы паміж зборнымі будуць складацца з пяці сэтаў, і ў кожнай гульні будуць абавязаны прыняць удзел прынамсі па два тэнісіста кожнай з каманд.

Паводле uk.reuters.com