ATP

Мужчынская ліга тэнісу



Кубак Дэвіса адменяць?

13.01.2010 – Рада гульцоў ATP прапанавала заснаваць Кубак сьвету па тэнісе (World Cup). Новае спаборніцтва для нацыянальных зборных як мяркуецца замяніць Кубак Дэвіса.

Давыдзенка перамагае ў Досе

Давыдзенка перамагае ў Досе

09.01.2010 – Ужо другі турнір запар Мікалай Давыдзенка перамагае, абгуляўшы ў ходзе турніру першую і другую ракеткі сьвету (Фэдэрэра і Надаля). Пасьля трыумфу ў выніковым турніры ATP 2009, расеец перамог на турніры ATP у Досе (Катар).

Зьнянацку! Фэрэр прыме ўдзел у турніры Абу Дабі!

Зьнянацку! Фэрэр прыме ўдзел у турніры Абу Дабі!

30.12.2009 – Давід Фэрэр вызваўся замяніць Жо-Вільфрэда Тсонгу на паказальным турніры Абу Дабі Capitala World Tennis Championship.

Новак Джокавіч: It’s not only rock’n'tennis, baby!

Новак Джокавіч: It’s not only rock’n'tennis, baby!

30.12.2009 – Новак Джокавіч мае намер у 2010 годзе арганізаваць уласны рок бэнд.

Нават Барыс Бэкер уражаны паходжаньнямі Тайгера Вудса

Нават Барыс Бэкер уражаны паходжаньнямі Тайгера Вудса

21.12.2009 – Вядомы сваёй скандальнай рэпутацыяй, легенда тэнісу Барыс Бэкер выказаўся адносна пазашлюбных сувязяў гальфіста Тайгера Вудса.

Турнір у Абу Дабі 2009/2010

Турнір у Абу Дабі 2009/2010

15.12.2009 – Вызначылася сетка турніру ў Абу Дабі – Capitala World Tennis Championship.

Роджэр Фэдэрэр аб турніры ў Абу Дабі

Роджэр Фэдэрэр аб турніры ў Абу Дабі

10.12.2009 – Роджэр Фэдэрэр, які ўжо пацьвердзіў свой удзел у паказальным турніры ў Абу Дабі, заявіў, што будзе імкнуцца толькі да перамогі. Роджэр Фэдэрэр: “Мне спадабалася гуляць у Абу Дабі летась. І я быў насамрэч расчараваны, што прайграў яшчэ ў паўфінале. Атмасфера на стадыёне і падтрымка публікі проста ўзрушаючая, і мне вельмі хочацца вярнуцца і нарэшце выйграць тут”.

Зоркі тэнісу пазмагаюцца на турніры ў Абу Дабі

Зоркі тэнісу пазмагаюцца на турніры ў Абу Дабі

09.12.2009 – Роджэр Фэдэрэр пацьвердзіў, што прыме ўдзел у паказальным турніры Capitala World Tennis Championship, што пройдзе ў Абу-Дабі з 31 сьнежня па 2 студзеня.

Дэль Потро стаўся ахвярай рабаўнікоў

Дэль Потро стаўся ахвярай рабаўнікоў

08.12.2009 – У Дэль Потро скралі ракетку ды грошы ў Аргентыне. У аргентынца Хуана Марціна Дэль Потро, які праводзіў на радзіме паказальны матч супраць Фэрнанда Гансалеса, хуліганы адабралі ракетку і кашалёк. Пасьля інцыдэнту Дель Потро заявіў журналістам, што больш ніколі не паедзе ў Росарыё – горад, дзе праходзіла гульня.

Стаўкі на перамогу ў Australian Open 2010

05.12.2009 – Роджэр Фэдэрэр лічыцца асноўным прэтэндэнтам на перамогу ў Australian Open.