09.01.2010 – Ужо другі турнір запар Мікалай Давыдзенка перамагае, абгуляўшы ў ходзе турніру першую і другую ракеткі сьвету (Фэдэрэра і Надаля). Пасьля трыумфу ў выніковым турніры ATP 2009, расеец перамог на турніры ATP у Досе (Катар).
29.11.2009 –
Мікалай Давыдзенка паказаў найлепшую гульню ў фінале выніковага турніру ATP, што праходзіў у Лондане. Расеец упэўнена абгуляў у фінале аргентынца Хуана Марціна дэль Потро з лікам 6:3, 6:4.
Мікалай выйграў гэты турнір упершыню ў сваёй кар’еры. У мінулым годзе Давыдзенка таксама выйшаў у фінал, але прайграў сербу Новаку Джокавічу.
29.11.2009 –
Аргентынец Хуан Марцін дэль Потро выйшаў у фінал выніковага тэніснага турніру года, дзе сустэнецца з расейцам Мікалаем Давыдзенка.
28 лістапада дэль Потро абгуляў у паўфінале ў трох сэтах Робіна Содэрлінга – 6:7 (1:7), 6:3, 7:6 (7:3).
28.11.2009 –
Расійскі тэнісіст абгуляў першую ракетку сьвету Роджэра Федэрэра і выйшаў у фінал выніковага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) у Лондане. У першым сэце расеец выйграў – 6:2, у другім прайграў – 4:6, але ў трэцім зноў здолеў атрымаць перамогу – 7:5.
26.11.2009 –
У рамках групы B на выніковым турніры ATP у Лондане Мікалай Давыдзенка ў прыгожым стылі перагуляў гішпанца Рафаэля Надаля.