30.11.2009 –
Камітэт па справе першай ракеткі сьвету амерыканкі Серэны Ўільямс, якая абразіла лінейнага суддзю падчас паўфінальнага матчу US Open, завершыўся напярэдадні ў Лондане. У выніку амерыканцы было прадпісана заплаціць грашовы штраф, сума якога складзе USD 82 500, што менш паловы ганарару, атрыманага Серэнай за выхад у паўфінал Адкрытага чэмпіянату Злучаных Штатаў. Аднак гэты штраф аказаўся рэкордным [...]
29.11.2009 –
Мікалай Давыдзенка паказаў найлепшую гульню ў фінале выніковага турніру ATP, што праходзіў у Лондане. Расеец упэўнена абгуляў у фінале аргентынца Хуана Марціна дэль Потро з лікам 6:3, 6:4.
Мікалай выйграў гэты турнір упершыню ў сваёй кар’еры. У мінулым годзе Давыдзенка таксама выйшаў у фінал, але прайграў сербу Новаку Джокавічу.
29.11.2009 –
Аргентынец Хуан Марцін дэль Потро выйшаў у фінал выніковага тэніснага турніру года, дзе сустэнецца з расейцам Мікалаем Давыдзенка.
28 лістапада дэль Потро абгуляў у паўфінале ў трох сэтах Робіна Содэрлінга – 6:7 (1:7), 6:3, 7:6 (7:3).
28.11.2009 –
Расійскі тэнісіст абгуляў першую ракетку сьвету Роджэра Федэрэра і выйшаў у фінал выніковага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) у Лондане. У першым сэце расеец выйграў – 6:2, у другім прайграў – 4:6, але ў трэцім зноў здолеў атрымаць перамогу – 7:5.
27.11.2009 – Сербка Ана Іванавіч прадставіла сукенку, у якой яна будзе выступаць на Australian Open 2010.
27.11.2009 –
Першая ракетка сьвету Роджар Федэрэр прайграў у заключным матчы групавога этапу выніковага турніру ў Лондане аргентынцу Хуану Марціну Дель Потро з лікам 2:6, 7:6, 3:6.
26.11.2009 –
У рамках групы B на выніковым турніры ATP у Лондане Мікалай Давыдзенка ў прыгожым стылі перагуляў гішпанца Рафаэля Надаля.